Качественно работай, весело отдыхай. На Кореличчине прошел турслёт — Кореличчина туристическая

Качественно работай, весело отдыхай. На Кореличчине прошел турслёт

Восем каманд з ліку работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Карэліччыны сабраліся на адно з самых любімых мерапрыемстваў летняга сезона – турыстычным злёце,  каб не толькі паказаць, наколькі яны моцныя ў спартыўных дысцыплінах, але і адчуць дух адзінства.

Турыстычны злёт традыцыйна   прайшоў  напярэдадні Дня моладзі  на беразе ракі Нёман,  каля в. Беражна.  Мерапрыемства  разлічана на два дні.  Камандам трэба будзе прайсці не менш  як  10 этапаў розных відаў спаборніцтваў. Сёлета раённы турыстычны злёт  прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзельнікаў мерапрыемства вітаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан, які адзначыў адзначыў, што ўжо шмат гадоў запар на Карэліччыне праходзіць такое цікавае мерапрыемства, якое аб’ядноўвае тых,  каму надакучыла паўсядзённая мітусня, хто гатовы атрымліваць асалоду ад свежага паветра, выдатных  краявідаў, хто верыць  у свае сілы і гатовы прадэманстраваць свае магчымасці, усіх аматараў адпачынку і прыгод.

Першы сакратар Карэліцкага РК ГА «БРСМ» Таццяна Шэўчык у сваім звароце адзначыла, што галоўная мэта гэтага спартыўна-турыстычнага свята — зрабіць так, каб спорт, фізічная актыўнасць сталі нормай нашага жыцця, як цяпер прынята казаць, актуальным трэндам. І выказала ўпэўненасць,  што, нягледзячы на дажджлівае надвор’е,  сёлетнія спаборніцтвы пройдуць на высокім арганізацыйным узроўні, запомняцца цікавымі момантамі, стануць для ўсіх вялікім і яркім святам.

Раённы турыстычны злёт сёлета прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. А таму і афармленне лагераў было тэматычнае.

Пасля адкрыцця каманды адразу ўступілі ў барацьбу за перамогу.

Намеснік дырэктара ДП “Малюшычы” Святлана Казак адзначае:

— Наша каманда ўдзельнічае ў турыстычным злёце ўжо напрацягу некалькіх гадоў запар. Заўсёды цікава. Мы ўжо паспелі перазнаёміцца амаль з усімі ўдзельнікамі. У паўсядзённым жыцці мы з некаторымі  перасякаемся не так часта, а на турзлёце ўсё, як сябры. Гэта крута! Кожны год стараемся ўдзельнічаць ва ўсіх конкурсах. Наша каманда  не раз станавілася прызёрам або пераможцам як у асобных відах спаборніцтваў, так і ў агульным заліку.

Удзельнік каманды СВК “Жухавічы” Анастасія Еўтух:

— Уражанні добрыя, бо арганізацыя мерапрыемства з кожным годам становіцца ўсё лепшай і лепшай. Прыязджаюць больш падрыхтаваныя каманды. Ды і само па сабе мерапрыемства добрае, бо аб’ядноўвае розныя працоўныя калектывы раёна.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Источник: https://polymia.by/vse-novosti/2626/kacestvenno-rabotai-veselo-otdyxai-na-koreliccine-prosel-turslet