Кореличчане заняли второе место в областной отраслевой спартакиаде работников культуры, информации, спорта и туризма — Кореличчина туристическая

Кореличчане заняли второе место в областной отраслевой спартакиаде работников культуры, информации, спорта и туризма

Адбылася абласная галіновая спартакіяда работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму на базе філіяла «Турысцка-аздараўленчы комплекс «Пышкі» турысцка-экскурсійнага ДУП «Гроднатурыст».

Мерапрыемства прымеркавана да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім прыняла ўдзел каманда Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў складзе 13 чалавек.

Карэліччане ўдзельнічалі ва ўсіх відах спорту: настольны тэніс, лёгкая атлетыка, пляжны валейбол, дартс, дартс (кіраўнікі), шашкі, тэхніка веласіпеднага турызму, скачкі ў даўжыню з месца. Яны паказалі свае спрыт і майстэрства — у выніку дасягнулі добрых вынікаў і занялі прызавыя месцы. Сярод 15 каманд вобласці карэліцкая каманда заняла другое месца.  Да прызавога месца прывялі асабістыя перамогі саміх удзельнікаў: Наталлі Шпакоўскай (другое месца, дартс-кіраўнікі), Аляксандра Галушкі (другое, шашкі), Таццяны Скварады і Аляксея Тананкі (трэція, дартс), Наталлі Адамцэвіч (трэцяе, настольны тэніс), Наталлі Галушкі і Арцёма Аляшкевіча (першыя, тэхніка веласіпеднага спорту і пляжны валейбол), каманды ў складзе чатырох чалавек (першае, скачкі ў даўжыню з месца).

Як адзначыла прафсаюзны лідар Юлія Шахрай, спартакіяда не толькі выпрабавала спартыўныя здольнасці работнікаў, але больш згуртавала калектыў, члены каманды змаглі     абмяняцца думкамі з калегамі і наталіцца краявідамі цудоўных мясцін Гродзеншчыны.

Галіна СМАЛЯНКА Фота Юліі ШАХРАЙ

Источник: https://polymia.by/vse-novosti/2268/koreliccane-zaniali-vtoroe-mesto-v-oblastnoi-otraslevoi-spartakiade-rabotnikov-kultury-informacii-sporta-i-turizma