Кореличчина ярко и торжественно празднует День Независимости — Кореличчина туристическая

Кореличчина ярко и торжественно празднует День Независимости

У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы і спрыяюць яднанню ўсіх грамадзян. Для нашай краіны — гэта Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гістарычная дата 3 ліпеня па волі беларусаў стала Днём Незалежнасці, звязаўшы разам святыя словы — свабода і незалежнасць.

З раніцы на пошчы 17 Верасня у г.п. Карэлічы шматлюдна. Раздзяліць імгненні ўрачыстасці святочнага дня  прыйшлі прадстаўнікі выканаўчай улады рэгіёна, дэлегацыя горада Краснагорска Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі духавенства,  працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні, моладзь, ганаровыя грамадзяне Карэліччыны,  жыхары і госці райцэнтра.

Адкрыла свята тэатралізаванае паказальнае шэсце: гітарычны экскурс у гісторыя развіцця краіны, прадстаўленне калектываў прадпрыемстваў і арганізацый,  аўтапарад спецтэхнікі раёна.

Затым урачыста ўпрыгожаная калона накіравалася да мемарыяльнага комплексу “Зорка”, дзе адбыўся мітынг-памяць “Памяць у сэрцы захоўваем!”.

Старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей павіншаваў усіх прысутных са святам і нагадаў, што для нашага народа Дзень Незалежнасці – гэта сімвал святой памяці, шлях да свабоды і незалежнасці, які беларусы прайшлі разам з іншымі брацкімі народамі і з’яўляецца арыенцірам для руху ў будучыню:

–        Незалежнасць – гэта найважнейшы фактар развіцця і росквіту любой дзяржавы.

Але кожны народ напаўняе паняцце незалежнасці сваім, асаблівым сэнсам, з улікам нацыянальных каштоўнасцяў і асаблівасцяў. Для нас, беларусаў, яе аснова – вызваленне. Галоўнае дзяржаўнае свята мы звязваем з датай вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у далёкім 1944-м годзе.

Чаму менавіта яна прынятая за кропку адліку? Таму, што ў той страшнай вайне наш народ змагаўся не проста з захопнікамі. Ён супрацьстаяў нелюдзям, якія жадалі не толькі заняволіць, але і знішчыць наш народ.  Для нас падмурак незалежнасці – гэта гістарычная праўда і памяць. Яны вызначаюць наш шлях у будучыню і перадаюцца ад пакалення пакаленню.

Беларусы – самадастатковая нацыя. У нас слаўная шматвяковая гісторыя, самабытная культура і багатыя традыцыі. Нам ёсць чым ганарыцца і ёсць, што берагчы. Нас натхняюць не толькі ратныя подзвігі, але і вялікія мірныя здзяйсненні суайчыннікаў.

Як адзначаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка,  гісторыя беларускай дзяржаўнасці заўсёды была няпростай. Але імкненне нашага народа жыць у сваім доме было стрыжнем, які даваў сілу і ўмацоўваў яго дух. Таму незалежнасць для нас –  гэта здабытая магчымасць жыць сваім розумам, на сваёй зямлі і ствараць у імя будучыні. І забяспечана яна нашым адзінствам, а асноўная рухаючая сіла – гэта грамадзяне, усе разам і кожны паасобку.

Дык няхай жа ніколі не сціхае наша падзяка ветэранам вайны, працы. Мы абавязаны захоўваць і перадаваць памяць аб гэтых вялікіх падзеях, каб наша маладое пакаленне гэтак жа як і мы  заўсёды памяталі і ганарыліся, тым што нашы продкі змагаліся і паміралі за тое, мы маглі дыхаць, любіць, жыць і быць свабоднымі. Нам не трэба чужога, мы не хочам нікому дыктаваць сваю волю, але і свайго нікому не аддадзім. Зробім усё для захавання нашай незалежнасці, як закладу багацця і працвітання нашага народа.

Няхай галоўнае дзяржаўнае свята заўсёды выклікае пачуццё гонару за любімую краіну. Дэманструе ўсяму свету нашу згуртаванасць і высокі патрыятызм, вернасць і адданасць памяці продкаў. Надае сіл у пераадоленні любых цяжкасцяў і ўпэўненасці ў шчаслівай будучыні.

Жадаю кожнаму шчасця, здароўя і дабрабыту, а нашаму агульнаму дому – спакою, міру і працвітання! Няхай кожны пражыты дзень напаўняе радасцю вашыя сэрцы! Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы”, намеснік старшыні Карэліцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ”Белая Русь” Вольга Івашка, якая адзначыла, што мы жывём пад мірным небам дзякуючы пакаленню пераможцаў, тым людзям, якія гераічна змагаліся з ворагам на франтах, тым, хто самааддана працаваў у тыле, тым, хто аднаўляў з попелу разбураную краіну. Прамоўца пераканананая, што абсалютная большасць нашых грамадзян усведамляе каштоўнасць стабільнасці і бяспекі. Таго, што дзяржаўнае будаўніцтва, нацыянальныя інтарэсы патрабуюць надзейнай абароны, адзінства і згуртаванасці народа, крэпасці яго духу і цвёрдасці веры. Не выпадкова гаворыцца, што незалежнасць — гэта прывілея моцных.

—      Мы марым пра будучыню, дзе кожны зможа рэалізаваць свой патэнцыял і ўнесці ўклад у развіццё нашай краіны. Будучыня, у якой будзе панаваць справядлівасць, талерантнасць і паразуменне. Мы гатовы будаваць гэтую будучыню разам, прымаючы актыўны ўдзел у жыцці грамадства і беручы на сябе адказнасць за яго змены.

Давай разам будаваць масты, ламаючы перашкоды. Давайце ствараць новае, абапіраючыся на нашу спадчыну, і рухацца наперад з надзеяй і верай у светлую будучыню.

Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай усе вашы пачынанні будуць накіраваны на развіццё і росквіт роднай Рэспублікі Беларусь, а над галавой заўсёды будзе чыстае і мірнае неба!

Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць усіх, дзякуючы каму мы сёння жывём пад мірным небам. І толькі залпы салюту перапынілі цішыню, якая ўсталявалася над наваколлем. Удзельнікі ўрачыстасці ўсклалі гірлянду, вянкі і кветкі да падножжа мемарыялу.

Кацярына КУКАНАВА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Источник: https://polymia.by/vse-novosti/2726/koreliccina-iarko-i-torzestvenno-prazdnuet-den-nezavisimosti