З 10 па 12 жніўня праходзіць Хрэсны ход, прысвечаны 800-годдзю Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра. У першы яго дзень два хрэсныя ходы выйшлі з г. Навагрудка і г.п. Карэлічы.
10 жніўня а дзявятай гадзіне ў царкве святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы адбылося богаслужэнне.
Пасля абеду паломнікі накіраваліся па маршруце Карэлічы — Лясок — Краснае — Жукі — Востухава — Навашыно — Краскоўскія Горы — Шчорсы. У Шчорсах было назначана богаслужэнне ў царкве святога вялікапакутніка Дзмітрыя Салунскага.
