Заведующий сектором спорта и туризма Кореличского райисполкома Александр Голушко: «Вместе мы идем к новым спортивным победам» — Кореличчина туристическая

Заведующий сектором спорта и туризма Кореличского райисполкома Александр Голушко: «Вместе мы идем к новым спортивным победам»

— На Карэліччыне вялікая ўвага надаецца развіццю спорту і прыцягненню да яго насельніцтва, — адзначае загадчык сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Галушка напярэдадні прафесійнага свята. — У ДУ “Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб” працуюць секцыі для дарослых па валейболе, фітнесе, пілатэсе, гіравым спорце, для дзяцей і падлеткаў — па футболе. І гэта прыносіць свае вынікі: у 2024 годзе пяць прадстаўнікоў Карэліцкага раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў: Арцём Скіпін — бокс, Ксенія Кузьміч, Дзіна Сас і Яўгенія Лаўровіч — гандбол, Аляксандр Суран — цяжкая атлетыка. У 2025 годзе юныя карэліччане таксама заваявалі прызавыя месцы на рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах. Павел Лазарэвіч стаў трэцім на спартакіядзе ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па гандболе сярод юнакоў 2013-2014 гадоў нараджэння. На спартакіядзе ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па гандболе сярод дзяўчынак 2013-2014 гадоў нараджэння першай стала Кіра Сак. На спартакіядзе ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па гандболе сярод дзяўчынак 2010-211 гадоў нараджэння першыя месцы занялі адразу дзве карэліччанкі: Яўгенія Лаўровіч і Ксенія Кузьміч. Карэліччане занялі другое месца на спартакіядзе ДЮСШ Гродзенскай вобласці па гандболе сярод дзяўчынак 2010-2011 гадоў нараджэння. Другое месца на Алімпійскіх днях моладзі Гродзенскай вобласці сярод дзяўчынак 2008-2009 гадоў нараджэння, на спаборніцтвах “Імклівы мяч” Гродзенскай вобласці сярод дзяўчынак 2011-2012 гадоў нараджэння, два трэціх месца на спартакіядзе ДЮСШ Гродзенскай вобласці па гандболе сярод юнакоў і дзяўчынак 2014-2015 гадоў нараджэння.

Радуюць вынікамі і карэліцкія спартсмены па цяжкай атлетыцы: на спартакіядзе ДЮСШ Гродзенскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат Алена Жынко і Эдуард Жураўлёў занялі другое месца, Ягор Мініч і Мікіта Еўтух сталі трэцімі. Данііл Палуян выйграў Кубак Рэспублікі Беларусь. Выдатныя вынікі паказалі карэліччане на Першынстве Гродзенскай вобласці сярод юніёраў у г. Ліда. Карэліцкая каманда заняла 3 месца, Аляксандра Мініч і Арцём Янушэўскі занялі трэцяе месца, Арцём Пугач стаў другім, а Данііл Палуян — першым. На Алімпійскіх днях моладзі Гродзенскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат Данііл Палуян заняў першае месца.

Нельга не адзначыць поспехі ўраджэнца г.п. Карэлічы Аляксея Алфёрава, які ў пачатку мая стаў уладальнікам чэмпіёнскага пояса па версіі турніра IBA PRO 5 і па выніках 2024 года быў занесены на абласную Дошку гонару.

На раённую ж Дошку гонару занесены імёны 5 юных гандбалістак: Аляксандры Арабковіч, Валерыі Маліноўскай, Кіры Сак і Марыны Плясуновай.

Напярэдадні свята хацелася б выказаць словы падзякі ўсім, хто працуе на ніве развіцця спорту ў раёне: настаўнікам фізічнай культуры і здароўя, трэнерам, спартсменам. Дзякуючы вашым намаганням Карэліччыну ведаюць як спартыўны раён. Разам да новых спартыўных перамог!

Источник: https://polymia.by/vse-novosti/1778/da-novyx-spartynyx-peramog