Адбылася абласная галіновая спартакіяда работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму на базе філіяла «Турысцка-аздараўленчы комплекс «Пышкі» турысцка-экскурсійнага ДУП «Гроднатурыст».
Мерапрыемства прымеркавана да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім прыняла ўдзел каманда Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў складзе 13 чалавек.


Карэліччане ўдзельнічалі ва ўсіх відах спорту: настольны тэніс, лёгкая атлетыка, пляжны валейбол, дартс, дартс (кіраўнікі), шашкі, тэхніка веласіпеднага турызму, скачкі ў даўжыню з месца. Яны паказалі свае спрыт і майстэрства — у выніку дасягнулі добрых вынікаў і занялі прызавыя месцы. Сярод 15 каманд вобласці карэліцкая каманда заняла другое месца. Да прызавога месца прывялі асабістыя перамогі саміх удзельнікаў: Наталлі Шпакоўскай (другое месца, дартс-кіраўнікі), Аляксандра Галушкі (другое, шашкі), Таццяны Скварады і Аляксея Тананкі (трэція, дартс), Наталлі Адамцэвіч (трэцяе, настольны тэніс), Наталлі Галушкі і Арцёма Аляшкевіча (першыя, тэхніка веласіпеднага спорту і пляжны валейбол), каманды ў складзе чатырох чалавек (першае, скачкі ў даўжыню з месца).
Як адзначыла прафсаюзны лідар Юлія Шахрай, спартакіяда не толькі выпрабавала спартыўныя здольнасці работнікаў, але больш згуртавала калектыў, члены каманды змаглі абмяняцца думкамі з калегамі і наталіцца краявідамі цудоўных мясцін Гродзеншчыны.


Галіна СМАЛЯНКА Фота Юліі ШАХРАЙ

